Кацярына Ваданосава
Кацярына Ваданосава не будзе плаціць 18 тысяч еўра. Але дакументы ў суд трэба падаць
Высветлілася, што шпіталь, у якім лячылася маці Кацярыны Ваданосавай, атрымаў не толькі ўсе дакументы ад Ужонду па справах уцекачоў, але і неабходныя выплаты. «Аднак яны падалі на мяне ў суд раней, чым дакументы аб забеспячэнні мамы прыйшлі, і… забыліся скіраваць у суд адкліканне позвы», — распавяла журналістка на сваёй старонцы ў Facebook.
Польскі шпіталь патрабуе ад журналісткі Кацярыны Ваданосавай больш за 18 тысяч еўра
Кацярыне Ваданосавай прыйшла позва ў польскі суд: шпіталь патрабуе спагнаць з вядоўцы 78313,99 злотых. Як распавяла журналістка на сваёй старонцы ў Facebook, ёй выставілі рахунак за аперацыю маці, яе рэанімацыю і дзеянні post mortem.
Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 тысяч еўра на збор для палітвязняў
Спявачка і тэлевядоўца Кацярына Ваданосава паўдзельнічала ў тэрміновым зборы BYSOL для вызваленых 19 сакавіка палітвязняў.
СК пра справу супраць Кацярыны Ваданосавай: «Асноўная мэта — рэалізацыя ідэалагічнай дыверсіі»
Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні блогеркі і тэлевядоўцы Кацярыны Ваданосавай ужо вядзецца.
Кацярына Ваданосава: «Я не гераізавала Вільгельма Кубэ. Проста гэтая тэма — табу ў Беларусі»
Супраць блогеркі Кацярыны Ваданосавай распачалі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму». Пра гэта 11 сакавіка паведаміла Генпракуратура Беларусі. Нагодай для крымінальнага пераследу стала відэалекцыя «Галоўны міф Другой сусветнай — забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?»
На «Белсаце» запускаюць прэм’еру сезону — гістарычны цыкл з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом
21 студзеня «Белсат» дае старт новай дакументальна-публіцыстычнай праграме «Каса на камень». Цыкл пра тое, як выглядае гісторыя праз прызму жаночых і мужчынскіх поглядаў. Жаночы бок прэзентуе Кацярына Ваданосава, мужчынскі — Васіль Калач, эксперт — Алесь Кіркевіч (ён жа аўтар сцэнару).
Збор для маці Кацярыны Ваданосавай сабраны
Тры дні таму BYSOL аб’явіў збор, каб пакрыць выдаткі на медыцынскую дапамогу для маці тэлевядучай. У Нэлі Ваданосавай здарыўся інсульт. З‑за бюракратычнай памылкі жанчына засталася без медычнага забеспячэння. За гэты час беларусы сабралі неабходныя 15 тысяч еўра.
BYSOL адкрыў збор для маці Кацярыны Ваданосавай
З‑за бюракратычнай памылкі Нэлі Ваданосава засталася без медычнага забеспячэння. Зараз яна ў цяжкім стане ў шпіталі. BYSOL аб’явіў збор, каб пакрыць выдаткі на медыцынскую дапамогу.
«Хто можа, памаліцеся»: маці Кацярыны Ваданосавай у цяжкім стане пасля інсульту
Маці вядоўцы «Белсата» Кацярыны Ваданосавай не прыходзіць у прытомнасць пасля кровазліцця ў мозг. Пра гэта Кацярына паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Кацярына Ваданосава атрымала прэмію імя Францішка Багушэвіча за перадачу «Нітка Зорка»
Беларускі ПЭН абвясціў пераможцаў прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год. Адна з лаўрэатак — тэлевядоўца Кацярына Ваданосава з аўтарскім праектам «Нітка Зорка». Спецыяльную аднаку за кнігу «Стагоддзе НН» атрымаў журналіст Сяргей Дубавец.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт Кацярыны Ваданосавай, старонка ў Instagram гарачай лініі ПЦ «Вясна»
12 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.
Суд дазволіў маці Кацярыны Ваданосавай застацца ў Польшчы
Нэлі Ваданосава застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэгламент, згодна з якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнароднай абароны яна просіць у Польшчы. Такую пастанову прыняў 28 кастрычніка Варшаўскі адміністрацыйны суд, паведамляе журналіст «Белсату» з залі суда.
Маці Кацярыны Ваданосавай застанецца ў Польшчы да суда, які адбудзецца 28 кастрычніка
30 верасня маці журналісткі Кацярыны Ваданосавай атрымала апавяшчэнне, што яе 6 кастрычніка самалётам дэпартуюць у Літву. Дзякуючы намаганням прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл і польскай грамадскасці, улады ваяводства перагледзілі гэтае рашэнне.
Маці Кацярыны Ваданосавай хочуць дэпартаваць з Польшчы
Маці журналісткі Кацярыны Ваданосавай жыве з дачкой і яе сям’ёй у Польшчы. Але сёння тамтэйшыя пагранічнікі ўручылі жанчыне пад подпіс апавяшчэнне, што яе 6 кастрычніка самалётам дэпартуюць у Літву. Пра гэта медыйшчыца паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Без таблетак: 17 спосабаў псіхалагічнай самадапамогі ад Кацярыны Ваданосавай
Кацярына Ваданосава вядомая як тэлевядоўца, спявачка, рэканструктарка этнагарфічных строяў, а таксама як моцная жанчына, што змагаецца з ракавым захворваннем. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Кацярына падзялілася парадамі, як падтрымаць сваё псіхічнае здароўе без медыкаментаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.