• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камісія па журналісцкай этыцы Украіны выходзіць з Альянсу незалежных саветаў друку Еўропы

    Падставай да гэтага стала невыключэнне Расійскай Федэрацыі з арганізацыі.

    21 кастрычніка Альянс незалежных саветаў прэсы Еўропы (AIPCE) падчас агульнага сходу разгледзеў скаргу Камісіі па журналісцкай этыцы наконт выключэння з арганізацыі Расійскай грамадскай камісіі па скаргах на прэсу/«Public Press Com­plaints Pan­el».

    Аднак па выніках тайнага галасавання неабходнай колькасці галасоў не было набрана.

    Яшчэ ў красавіку гэтага года Камісія прапанавала выключыць Расійскую Федэрацыю з‑за бяздзейнасці на працягу многіх гадоў хлусні, маніпуляцый і распальвання мовы варожасці ў расійскіх СМІ ў дачыненні да Украіны.

    Рада прэсы Расіі называе сябе незалежнай грамадзянскай установай, хоць насамрэч гэта прапагандысцкі рупар Крамля. У прыватнасці, з пачатку ўзброенай агрэсіі РФ ва Украіне калегія не прыняла ніводнага рашэння або заявы наконт дэзінфармацыйных расейскіх наратываў.

    — У сувязі з гэтым Камісія па журналісцкай этыцы аб’яўляе аб поўным спыненні свайго сяброўства ў Альянсе незалежных саветаў прэсы Еўропы (AIPCE). Удзел Расійскай Федэрацыі ў гэтай арганізацыі ставіць пад сумнеў яе здольнасць дасягнуць заяўленых мэт і супярэчыць каштоўнасцям этычнай журналістыкі, якімі мы кіруемся, — падкрэсліваюць у КЖЕ.

    Акрамя Украіны ў Альянс незалежных саветаў прэсы ўваходзяць: Аўстрыя, Бельгія, Германія, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Кіпр, Балгарыя, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Венгрыя, Косава, Ірландыя, Чарнагорыя, Люксембург , Малдова, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сербія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя, Вялікабрытанія і Расія.

    Камісія па журналісцкай этыцы — орган самарэгулявання працы журналістаў і рэдактараў ва Украіне, які абмяркоўвае і прапануе шляхі вырашэння канфліктных сітуацый у СМІ шляхам разгляду скаргаў спажыўцоў інфармацыі. Яна садзейнічае выкананню стандартаў прафесійнай этыкі ва ўкраінскіх СМІ і фарміраванню попыту грамадства на якасную журналістыку.

    Чытайце яшчэ: 

    Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала

    Мінінфарм разблакаваў сайт Blizko.by. Цяпер там няма «палітыкі»

    Былому прэс-сакратару А1 Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады калоніі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці