• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і паліць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала

    А міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запатрабаваў спыніць вяшчанне Russia Today па ўсім свеце.

    Дырэктар па вяшчанні рускамоўнай версіі канала Антон Красоўскі у размове з пісьменнікам Сяргеем Лук’яненкам прапанаваў тапіць ўкраінскіх дзяцей, якія лічаць, што тэрыторыя Украіны акупаваная Расіяй.

    Лук’яненка распавёў, што ў 1980‑м годзе яшчэ дзіцем апынуўся ва Украіне, і ўкраінскія рускамоўныя дзеці яму распавядалі, што Украіна акупаваная «маскалямі».

    «А проста тапіць такіх трэба было ў Тысыне, там, дзе плыне кача. Проста тапіць гэтых дзяцей, тапіць… Вось сказаў, што акупавалі маскалі, і адразу кінуць у раку з буйным цячэннем», —прапанаваў вядучы.

    Пісьменнік на гэта адказаў, што для гэтай мэты «традыцыйна выкарыстоўвалі розгі».

    Красоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў забіваць дзяцей у «смерэковай хаце» ў Карпатах і паліць.

    Ён таксама заявіў, што Украіны «наогул не павінна існаваць».

    Лук’яненка запярэчыў, што Украіна павінна існаваць, але там «застанецца вялікая колькасць людзей, з якімі не хацелася б жыць у адной дзяржаве».

    «Ну расстраляем», — адказаў вядоўца.

    Падчас размовы ён таксама выказаў меркаванне, што ўкраінскія жанчыны «трунныя б яшчэ ўсё патрацілі на тое, каб іх гвалтавалі рускія салдаты».

    Пазней Красоўскі выбачыўся за свае заклікі. Ён сказаў, што «неяк не ўбачыў гэтай мяжы пра дзяцей».

    «Ну бывае так: сядзіш у эфіры, цябе нясе. І ты не можаш спыніцца. Я прашу прабачэння ва ўсіх, хто ачмурэў ад гэтага… Спадзяюся, вы мне даруеце», — напісаў Красоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

    За такія выказванні яго звольнілі з канала, паведаміла яго галоўны рэдактар Маргарыта Сіманьян. «Выказванне Антона Красоўскага дзіка і агідна», — напісала яна.

    Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба, у сваю чаргу, заклікаў краіны свету забараніць вяшчанне Rus­sia Today. «Вось на чый бок вы становіцеся, калі дазваляеце RT працаваць у вашых краінах. Агрэсіўнае падбухторванне да генацыду (мы аддамо гэтага чалавека пад суд за гэта), якое не мае нічога агульнага са свабодай слова. Забараніце RT ва ўсім свеце!», — заклікаў Кулеба.

    Чытайце яшчэ:

    Пра канкурэнцыю паміж TUT.by і Onliner, дзіўныя іскі да «Камсамолкі» ды сусветы Пятра Марцава: прэзентавалі  даксерыял пра журналістаў

    Памёр рэжысэр і журналіст Леанід Канфер, ураджэнец Менску

    Новая справа супраць Лебядка. На вайсковага аглядальніка хочуць “павесіць” усе інтэрв’ю “экстрэмісцкім” СМІ?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці