Адкрыта стыпендыяльная праграма для журналістаў-пачаткоўцаў (дэдлайн — 30 жніўня)
Сёлета стыпендыя ад Coda Story адкрыта для аднаго журналіста з Грузіі і аднаго рэпарцёра любой нацыянальнасці, які зараз жыве ў выгнанні.
Coda Story прымае заяўкі на стыпендыю Bruno Reporting Fellowship, якая праходзіць пры спонсарскай падтрымцы арганізаванага Марцінам Уокерам Фонду Бруна.
Марцін Уокер — знакаміты міжнародны рэпарцёр, былы карэспандэнт Guardian Moscow і рэпарцёр года на Granada TV. Спадар Уокер вядомы сваімі шматлікімі расследаваннямі і кнігамі, ад першай біяграфіі Гарбачова да напружаных рэпартажаў пра падзенне шаха Ірана і яго палітычных наступствах, і з’яўляецца гарачым прыхільнікам тэрміновай, дынамічнай журналістыкі.
Праграма для журналістаў-пачаткоўцаў разлічана на дзесяць месяцаў.
Памер стыпендыі — 1000 даляраў ЗША ў месяц.
За гэты час удзельнікі атрымаюць ментарскую і рэдакцыйную падтрымку рэдактараў і супрацоўнікаў Coda Story. Ад моладзі чакаюць прапаноў ідэй для стварэння журналісцкіх матэрыялаў. Журналісты павінны будуць апублікаваць у тым ліку як мінімум адзін лангрыд у Coda Story ці сайтах партнёраў.
Таму сярод асноўных патрабаванняў да кандыдатаў — выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай, досвед напісання рэпартажаў на англійскай мове.
Даслаць заяку трэба на адрас bruno@codastory.com
У заяўцы павінны быць такія дакументы:
- Суправаджальны ліст, у якім трэба распавесці пра сябе і патлумачыць, чаму вы заслугоўваеце стыпендыю і на чым бы вы хацелі засяродзіцца.
- Кароткае апісанне адной доўгай гісторыі, над якой вы хацелі б папрацаваць падчас стажыроўкі, і чаму Coda з’яўляецца прыдатнай платформай для гэтага.
- Рэзюмэ.
- Кароткі суправаджальны ліст з указаннем таго, чаму гэтая стыпендыя падыходзіць менавіта вам.
- Тры апублікаваных матэрыяла (спасылкі ці PDF-файлы падыдуць).
Стыпендыяльная праграма пачнецца 1 кастрычніка 2024 года.
Coda Media — гэта медыякампанія, якая факусуецца на каранях трансгранічных крызісаў. Яе місія — даследаваць матрыцу гісторый, якія фарміруюць свет, надзяліць чытачоў пачуццём сапраўднага, кантэкстуальнага разумення гісторый, якія фарміруюць іх жыццё, і дапамагчы журналістыцы пераасэнсаваць, як асвятляць складаныя крызісы даступным і займальным спосабам, не пазбаўляючы падзеі уласцівай ім складанасці. Гісторыі Coda жывуць на лічбавых платформах, у падкастах, а таксама ў відэа і фільмах.