AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады (рэгістрацыя да 8 красавіка)
AI-агенты ўжо можна выкарыстоўваць не толькі ў вялікіх кампаніях, але і ў маленькіх рэдакцыях і камандах НДА.

Запрашаем на бясплатны вэбінар «AI-агенты для рэдакцыі і НДА: інструменты, прынцыпы, прыклады» журналістаў, рэдактараў, блогераў, актывістаў, якія маюць медыяпраекты і пакуль не выкарыстоўваюць AI-агентаў.
На гэтым вэбінары разбярэм:
- Што такое AI-агент у прыкладным сэнсе,
- Чым ён адрозніваецца ад звычайнага чату з нейрасеткаю,
- Якія рэдакцыйныя задачы яму можна даверыць ужо зараз.
Фокус — на інструментах, якія можна паспрабаваць адразу: для маніторынгу, чарнавога варыянту, пераўпакоўкі кантэнту, пошуку, планавання і руціны.
Чаму варта прыйсці
Трохі тэорыі, зразумелыя прынцыпы і практыка, пасля якой у вас застануцца некалькі рэальных сцэнарыяў для хуткага старту.
Вядзе вэбінар: незалежны медыякансультант Дзяніс Васількоў.
Калі
Вэбінар пройдзе 9 красавіка 2026 года: з 17:00 да 19:30 па Варшаве, з 18:00 да 20:30 па Вільнюсе, з 19:00 да 21:30 па Мінску.
Як патрапіць
Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя адкрытая да 8 красавіка 2026 года, 17:00 па Вільнюсе.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Удзельнікіі ўдзельніцы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за суткі і за гадзіну да пачатку вэбінару.
Калі ў вас засталіся пытанні, якія датычацца вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.
Вэбінар арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларускія асацыяцыя журналістаў.
@bajmedia