• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 20 ліпеня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.

    Фота: Juan Tre­vil­la Martínez / pexels.com

    Умовы для журналістаў: не менш за 7 гадоў прафесійнага досведу, англійская мова на высокім узроўні.

    Што прапануюць:

    • 5 месяцаў рэзідэнцыі ў Амстэрдаме;
    • стыпендыя 3500 еўра ў месяц;
    • субсідзіраванае жыллё або кампенсацыя дарогі;
    • працоўнае месца, доступ да бібліятэкі і даследчых рэсурсаў;
    • кампенсацыя міжнародных падарожжаў;
    • афіцыйны ліст-запрашэнне для візы;
    • удзел у жыцці супольнасці NIAS.

    Зараз ідзе прыём заявак на другі семестр 2026–2027 навучальнага года (тэрмін стыпендыі: люты-чэрвень 2027).

    Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня 2026 года.

    Больш інфармацыі пра праграму і патрабаванні да заяўкі — ПА СПАСЫЛЦЫ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.