• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня

    Сябраў БАЖ і прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці запрашаем набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным медыякэмпе «За Кадрам», які пройдзе ў сярэдзіне лета на тэрыторыі ўтульнай сядзібы пад Коўна.

    Фота: Daniel Johans­son для pexels.com

    Восенню Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе сваё 30-годдзе. Медыякэмп — гэта імпрэза «Медыяхвалі», прысвечаная юбілею нашай арганізацыі.

    Падчас двухдзённага нефармальнага мерапрыемства адбудзецца шэраг актыўнасцяў:

    • прафесійная дыскусія «Журналістыка пасля 2020-га»;
    • мазгавы штурм «Што рабіць, калі навіны — суцэльны боль»,
    • медыяквіз;
    • Каманднае спаборніцтва «Дранік-батл»;
    • нефармальная камунікацыя, вечаровае вогнішча і выдатная атмасфера.

     

    Калі: 19–20 ліпеня (субота-нядзеля).

    Месца: аграсядзіба ля Коўна (Літва). Будзе арганізаваны сумесны даезд з Вільні.

    Удзел бясплатны.

    Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і пражываннем на сядзібе. Пражыванне будзе арганізавана ў нумарах па 2 чалавекі, таксама ёсць магчымасць размясціць уласныя намёты.

    Да ўдзелу запрашаюцца сябры і сяброўкі БАЖ, прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай медыясупольнасці. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам і ўдзельніцам з іншых краінаў праезд наземным транспартам да/з Вільні.

    Sold out, Рэгістрацыя закрыта

    Рэгістрацыя адкрыта да 14 ліпеня, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці