• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі калегіум запрашае на навучанне

    Беларускі калегіум працягвае набор на дадатковае навучанне па спецыялізацыях: 

    Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура

    Найноўшая гісторыя

    Журналістыка: падставовы курс

    Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

    Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

    Навучаньне ў Беларускім калегіуме  бясплатнае.

    Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г.

    Заяўкі прымаюцца да 30 кастрычніка 2015 г.

    Прыём на навучанне ажыцяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

    Узор анкеты можна знайсці на сайце БК http://belcollegium.org/ у рубрыцы “Стаць студэнтам”.

    На сайце таксама — адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем. 

    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,org а таксама праз facebook.com/belcollegium

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці