• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бяспека ў Patreon: як абараніць свой акаўнт і захаваць ананімнасць

    Сёння Patreon — адна з самых папулярных платформаў для збору ахвяраванняў. І адна з самых бяспечных, бо пры разумным выкарыстанні толькі вы будзеце ведаць, куды вы ахвяруеце. «Наша Ніва» расказвае, як абараніць свой акаўнт і вашы ўласныя звесткі.

    Як абараніць свой акаўнт з дапамогай пароля і двухфактарнай аўтэнтыфікацыі

    • Па-першае, вы мусіце стварыць надзейны і ўнікальны пароль. 

    • Па-другое, уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Варта зрабіць гэта на праграму аўтэнтыфікацыі — мы рэкамендуем andOTP або Google Authen­ti­ca­tor, а для iOS — Step Two або ўбудаваную праграму.

    • Каб змяніць пароль на надзейны, калі ў вас не такі, і ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў Patre­on, увайдзіце ў «Налады» (Set­tings) у меню з левага боку старонкі.

    • Налады — апошні пункт у меню з левага боку

    • У наладах перайдзіце ў пункт «Акаўнт» (Account).

    • Пункт акаўнт — другі злева ў «Наладах»

    • У самым версе будзе пароль. Прыдумайце ці згенерыруйце надзейны пароль. Стары пароль увядзіце ў пункт «Стары пароль» (Old pass­word), а новы — у палі «Новы пароль» і «Пацвердзіць пароль» (New pass­word, Con­firm pass­word). Пасля націсніце «Абнавіць пароль» (Update pass­word).

    • Увядзіце стары і новы паролі і націсніце «Абнавіць пароль»

    • Спусціцеся да пункта «Двухфактарная аўтэнтыфікацыя» (Two-fac­tor authen­ti­ca­tion). Націсніце «Скарыстацца праграмай аўтэнтыфікацыі» (Use authen­ti­ca­tor app).

    • Тут трэба націснуць «Скарыстацца праграмай аўтэнтыфікацыі» (Use authen­ti­ca­tor app)

    • Пасля гэтага з’явіцца код узнаўлення акаўнта. Без яго ў сітуацыі, калі зломіцца праграма генерацыі кодаў, увайсці будзе праблематычна. Скапіруйце яго і захавайце ў надзейным месцы (да прыкладу, менеджары пароляў).

    • Коды на выяве абрэзаныя, але ў арыгінале ёсць тры радкі сімвалаў

    • Націсцніце «Ок». Вам адкрыецца старонка, на якой трэба адсканаваць QR-код праграмай генерацыі кодаў (спасылкі былі вышэй). Зрабіце гэта.

    • QR-код на выяве замазаны чорным квадратам

    • Пасля адсканавання ў праграме з’явіцца шасцізначны код. Яго трэба ўвесці ў поле «Код пацвярджэння» (Ver­i­fi­ca­tion code). Пасля гэтага націсніце «Пацвердзіць» (Ver­i­fy). Калі код правільны, вы вернецеся на мінулую старонку і ўбачыце надпіс «Уключаная праз праграму аўтэнтыфікацыі» (Enabled via authen­ti­ca­tor app).

    • Такі надпіс мусіць з’явіцца пасля ўключэння «двухфактаркі»

    Як пераканацца, што вашы ахвяраванні не бачныя ўсім запар?

    У Patre­on ёсць толькі адна опцыя прыватнасці — «не паказваць ахвярадаўцаў у профілі». Пераканайцеся, што яна ўключаная.

    Увайдзіце ў «Налады» і адкрыйце там пункт «Акаўнт», як і ў мінулай частцы артыкула. Адгартайце ў самы ніз — там будзе пункт «Прыватнасць» (Pri­va­cy). Пераканайцеся ў тым, што ўключаны пункт «Хаваць абавязацельствы ў маім профілі» (Hide pledges from your pro­file).

    Гэты пункт мусіць быць уключаны

    Таксама, калі вы ў Беларусі і хочаце абараніць ваш акаўнт, папрасіце чалавека за мяжой, якому вы давяраеце, «трымаць» яго, каб вы не ведалі ані пароля, ані кода аўтэнтыфікацыі. Гэта не дазволіць сілавікам увайсці ў акаўнт, як бы яны ні стараліся.

    Як зрабіць так, каб нават пры ўзломе акаўнта вашы звесткі былі ў бяспецы?

    Patre­on перадае e‑mail, імя і колькасць ахвяраванняў стваральнікам збораў. Гэта значыць, што тэарэтычна, калі сэрвіс або стваральніка ўзломяць, гэтыя звесткі стануць публічнымі. Самі стваральнікі Patre­on раяць на такі выпадак пры стварэнні акаўнта хаваць вашы звесткі — пісаць імя і email, не звязаныя з вамі.

    Каб іх змяніць, зайдзіце ў налады і абярыце пункт «Базавыя» (Basics, ён адкрываецца першым). Далей перагляньце, якія звесткі ў вас там запісаныя. Каб схаваць іх, увядзіце новыя звесткі ў палі «Імя» (Dis­play name) і «Email», а пасля націсніце «Захаваць» (Save).

    Тут трэба ўвесці патрэбныя вам звесткі: email і імя — і націснуць «Захаваць»

    Пасля гэтага стваральнік збору і сэрвіс будуць бачыць толькі тыя звесткі, якія вы пазначылі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці