• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Далучайцеся да Партнёрскай Праграмы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць» (Да 30 студзеня)

    Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 культурных лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства.

    Далучайцеся да Партнёрскай Праграмы ЕС і Ўсходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»

    Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідэраў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыявізуальных і медыя сферах, дызайну, моды, кіно, кампутарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

    Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце:

    -    пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;
    —    даведацца пра Партнёрскую праграму;
    —    запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

    Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

    Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні як: адвакатаванне, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

    Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

    -    апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы;
    —    далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;
    —    наведаць не менш двух семінараў;
    —    далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

    Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ. Для рэгістрацыі прышліце электронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu да 30 студзеня з тэмай “Культурны лідар” і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дадайце сваё рэзюмэ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці