• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Плюшавы гусь, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі

    Фонд BYSOL збірае па 100 еўра на дзіця, каб хаця б частка гэтых мараў здзейснілася. На 200 дзяцей трэба 20 000 еўра, пакуль сабрана крыху больш за 4500.

    пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі

    Сёлета, збіраючы заяўкі на Калядны сбор для дзяцей палітвязняў і вызваленых, Фонд BYSOL папрасіў бацькоў напісаць, пра што марыць іх дзеці. На сёння ў арганізатараў 136 заявак (яны чакаюць каля 200), а жаданні пазначаныя ў 78 з іх.

    Найчасцей сустракаюцца — новыя смартфоны, планшэты і падобная электроніка. На другім месцы — канструктары Lego і іншыя цацкі: ад машынак на пульце да плюшавага гуся і вялікага дыназаўра.

    Прыклады са спісу:

    • «Старэйшы вельмі хоча тэлефон. Малодшы — вялікага дыназаўра»,
    • «Вялікую машыну на пульта кіравання або робата»,
    • «Плюшавага гуся»
    • «Мабільны тэлефон (свой стары і разбіты)».

    Ёсць і такія жаданні, дзе патрэбны сапраўдны цуд:

    «Дзеці мараць, каб тата быў побач».

    Далучайцеся да каляднага збору! Хай дзеці палітвязняў пабачаць, што нават калі дарослы свет бывае жорсткім, у ім усё роўна ёсць людзі, якія выбіраюць дабро. Беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду. Далучыцца да збору можна тут:

     https://bysol.org/ru/bs/christmas_miracle_2025_26/

    Поўны спіс з 78 жаданняў (з выдаленымі імёнамі дзеля бяспекі сем’яў) прыкладаем асобным файлам — яго можна выкарыстоўваць цалкам або часткова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці