• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль Adami запрашае прадстаўнікоў беларускіх медыяў

    Фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх журналістаў. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €.

    Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу.

    Прыём работ на конкурс — да 10‑га кастрычніка.

    Ada­mi  — ініцыятыва нямецкай некамерцыйнай арганізацыі Forschungs­gruppe Mod­ell­pro­jek­te e.V. Фестываль адбываецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў партнёрстве з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, Акадэміяй Deutsche Welle і Германскім таварыствам усходнееўрапейскіх даследаванняў. Падтрымку таксама аказваюць такія медыя-партнёры, як французска-нямецкі культурны канал ARTE, грамадскія вяшчальнікі Украіны, Малдовы і Грузіі.

    Ada­mi быў створаны для падтрымкі аудыё‑, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне.

     

    Тры ТВ-катэгорыі:

    - Fic­tion. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр.

    - Non-fic­tion. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.

    - News and Short non-Fic­tion. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр. 

     

    Дзве анлайн-катэгорыі:

    - Прыз за вэб‑старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.

    - Приз за онлайн-видео. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

     

    Катэгорыя Adami маладосць.

    Для спецыялістаў маладзей за 28 год. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэле-школы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.

    Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка. Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы — атрыманне рэгістрацынага нумара — загрузка працы.

    На youtube-канале фестываля можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Ada­mi 2015.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці