• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фонд падарожжаў можа аплаціць выдаткі журналістаў (да 20 чысла кожнага месяца)

    Фонд – гэта новая магчымасць для беларускіх журналістаў і рэдактараў, якія хацелі б паўдзельнічаць у прафесійных мерапрыемствах за мяжой, але не маюць фінансавай магчымасці запланаваць падарожжа. Фонд пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў беларускіх СМІ ў стажыроўках, міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, study visits і іншых падзеях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі краінаў-суседак Беларусі і краінаў-сябраў ЕС (напрыклад, Грузіі, Турцыі, Сербіі) .

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/5476290856_834962b185_b_1.jpg

    Мэта Фонду падарожжаў – дазволіць беларускім прадстаўнікам удзельнічаць у важных падзеях і сустрэчах і забяспечыць абмен інфармацыяй пра Беларусь і на тэмы, звязаныя з Беларуссю (асабліва з беларускім медыйным асяроддзем), між зацікаўленымі бакамі.

    Падзея / канферэнцыя павінна мець дачыненне да стратэгіі развіцця выдання, для якога працуе заяўнік, а паездку / мэту павінен ухваліць кіраўнік СМІ (калі заяўнік — не галоўны рэдактар / кіраўнік). У заяўцы ўдзельнік павінен дакладна апісаць, якую карысць для развіцця СМІ прынясе ягоная паездка (напрыклад, маркетынг, прасоўванне, фінансавая ўстойлівасць, пашырэнне аўдыторыі, камунікацыя і г.д.). Прыклады такіх падзей: DDM Boot­Camp, арганізатарам якога у 2015 г. выступілі Local Media Asso­ci­a­tion і Deseret Dig­i­tal Media. Падзея адбылася ў Гамбургу (Нямеччына) у межах міжнароднай выдавецкай выставы WAN-IFRA (WAN-IFRA World Pub­lish­ing Expo).

    Удзельнікі могуць таксама прапаноўваць паездкі ў замежныя рэдакцыі на перыяд “поўнага паглыблення”. Такія паездкі неабходна належным чынам абгрунтаваць і суправадзіць рэальнымі дзеяннямі і развіццём па вяртанні ў сваю рэдакцыю.

    Фонд падтрымлівае толькі 1 чалавека на рэдакцыю за год.
     

    Як атрымаць кампенсацыю выдаткаў на падарожжа? 

    Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць па электроннай пошце (travelfund.belarus@gmail.com ) штомесяц.

    Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з лютага па снежань 2017.

    Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.

    Заяўкі неабходна падаваць не пазней, чым за месяц да апошняга тэрміну рэгістрацыі і аплаты рэгістрацыйных унёскаў.

    Рашэнне па фінансаванні ўдзельнікі атрымаюць да 10-га чысла наступнага месяца. 

    У абгрунтаваных выпадках Фонд мае права на фінансаванне часткі выдаткаў. 

    Памер фінансавання 

    •    Фінансаванне пакрывае да 100% выдаткаў, звязаных з удзелам у падзеі, але не больш за 1 500 еўра. 
    •    Фонд пакрывае рэальныя выдаткі; іх памер не можа перавышаць суму, прадугледжаную фінансавым рашэннем Фонд; у выпадку падарожжа на самалёце – эканамічны клас, у выпадку паездкі на цягніку – другі клас; суткавыя – 40 еўра (з вылікам харчавання, аплочанага арганізатарамі); гатэль – не больш за 80 еўра.
    •    Каб атрымаць кампенсацыю, усе панесеныя выдаткі павінны суправаджацца фінансавымі доказамі (напрыклад, рахунак за гатэль, самалёт, пасадачныя талоны, квіткі на мясцовыя паездкі і г.д.).

    Абавязкі асобы, якая атрымала фінансаванне 

    Удзельнік абавязаны:
    •    удзельнічаць у падзеі ад пачатку да канца,
    •    у пісьмовай форме скласці кароткую справаздачу для Фондa пра ўдзел ў падзеі,
    •    апублікаваць тэкст адносна падзеі (па дамове з Фондам, гэта можа быць нават сайт ГА “БАЖ”),
    •    распрацаваць і ажыццявіць план, як ён збіраецца падзяліцца атрыманымі навыкамі / ведамі (напрыклад, у сваёй рэдакцыі),
    •    разлічыць выдаткі на падарожжа і перадаць адпаведныя дакументы ў Фондa.

    Тэхнічныя перадумовы

    Удзельнік павінен самастойна арганізаваць паездку, аплаціць выдаткі і атрымаць кампенсацыю актуальных выдаткаў, пацверджаных арыгіналамі дакументаў, у межах сумы, вызначанай Фондам

    Удзельнік павінен цягам двух тыдняў пасля падзеі перадаць у офіс Фондa рахункі на панесеныя выдаткі і справаздачу (арыгіналы – у выпадку асабістай сустрэчы або копіі – у выпадку іншага бяспечнага шляху). У выпадку перадачы цягам двух тыдняў копій удзельнік абавязаны перадаць як мага хутчэй таксама і арыгіналы.

    Фонд можа перавесці грошы на банкаўскі рахунак атрымальніка ў Еўразвязе або заплаціць атрымальніку наяўнымі ў Варшаве.

    Калі ласка, скантактуйцеся з Фондам у выпадку пытанняў, звязаных з аплатай.

    Справаздача складаецца з
    —    арыгіналаў дакументаў з гатэлю, страхоўкі, рэгістрацыйнага ўнёску, квіткоў (копіі або электронныя), арыгіналаў пасадачных талонаў (дакументы павінны быць аформленыя на імя ўдзельніка!), і г.д.
    —    пацверджання атрымання суткавых (на харчаванне)
    —    пісьмовай справаздачы ў электронным выглядзе. 

    Паездкі ў Варшаву (Польшча) або іншыя паездкі, звязаныя з працэдурай пакрыцця выдаткаў (напрыклад, у Літву), фінансуюцца ўдзельнікам.

    Інфармацыя прадастаўлена надзейнай крыніцай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці