Гранты на партнёрскія праекты для НДА ў Польшчы (дэдлайн — 15 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Праграма RITA падтрымлівае партнёрскія праекты польскіх НДА з арганізацыямі з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі праз адкрытыя грантавыя конкурсы.

Фота: pexels.com
Запрашаюць да ўдзелу польскія НДА (асацыяцыі, фонды і інш.), зарэгістраваныя ў Польшчы, у партнёрстве з арганізацыямі з рэгіёнаў праграмы.
Праекты павінны спрыяць доўгатэрміновым дэмакратычным, сацыяльным і эканамічным зменам і могуць закранаць, напрыклад:
- сацыяльныя пытанні і дабрабыт;
- адукацыю і выхаванне;
- развіццё прадпрымальніцтва;
- культурную спадчыну;
- трэці сектар і мясцовае самакіраванне;
- незалежныя медыя;
- экалогію і кліматычныя змены.
Фінансаванне:
- да 60 000 злотых — для партнёрстваў з Усходняй Еўропай;
- да 63 000 злотых — для партнёрстваў з Паўднёвым Каўказам і Цэнтральнай Азіяй;
- уласны ўнёсак — мінімум 10%;
- адміністрацыйныя выдаткі — не больш за 20%.
Дэдлайн падачы заявак — 15 сакавіка 2026 года.
Падрябязнасці конкурсу ПА СПАСЫЛЦЫ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў