• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс дакументальных фільмаў IDFA 2026 (дэдлайн — 9 ліпеня)

    Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (IDFA) пройдзе 12–22 лістапада 2026 года. Штогод мерапрыемства збірае еўрапейскія і сусветныя прэм’еры, у межах фэсту праходзяць форумы, дэбаты і варкшопы.

    На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы любога фармату і працягласці. IDFA разумее дакументальнае кіно ў шырокім сэнсе, як фільм, які мае справу з рэальнасцю, у тым ліку гібрыдныя фільмы і фільмы, якія абапіраюцца на рэальныя элементы ў якасці асноўнага кампанента.

    Патрабаванні:

    • фільм завершаны пасля 10 ліпеня 2025;
    • фільм не паказваўся ў Нідэрландах (ні анлайн, ні афлайн).

    Тэрміны:

    • Ранні дэдлайн — 23 красавіка 2026 года (уступны ўзнос ад 20 да 45 еўра).
    • Другі дэдлайн — 28 траўня 2026 года (уступны ўзнос ад 25 да 65 еўра).
    • Апошні дэдлайн — 9 ліпеня 2026 года (уступны ўзнос ад 25 да 85 еўра).

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.