Гранты для журналістаў на праекты па тэме штучнага інтэлекту і тэхналогій назірання
Пулітцэраўскі цэнтр прымае заяўкі на гранты для журналістаў на праекты, прысвечаныя штучнаму інтэлекту і тэхналогіям назірання, а таксама іх уплыву на супольнасці па ўсім свеце.
Гэта магчымасць адкрыта для штатных і пазаштатных журналістаў па ўсім свеце.
Вітаюцца паглыбленыя гісторыі, якія дэталёва даследуюць, як сістэмы штучнага інтэлекту распрацоўваюцца, прадаюцца і разгортваюцца ў супольнасцях па ўсім свеце. У прыярытэце рэпартажы, прысвечаныя людзям, якія непасрэдна пацярпелі ад аўтаматызаваных сістэм, а таксама гісторыі, арыентаваныя на рашэнні. Заахвочваюцца заяўкі на ўсе фарматы рэпартажаў, а таксама на менш асвятляныя тэмы, у тым ліку:
- Ланцужкі паставак у галіне штучнага інтэлекту.
- Працэсы закупак алгарытмічных сістэм і сістэм відэаназірання.
- Уплыў штучнага інтэлекту на навакольнае асяроддзе.
- Штучны інтэлект і сеткі дэзінфармацыі.
- Ваенныя дзеянні са штучным інтэлектам.
- Рэгуляванне і кіраванне штучным інтэлектам.
Заяўкі на гранты прымаюцца пастаянна. Звычайна арганізатары даюць адказ праз адзін-два тыдні пасля падачы.
Што трэба, каб падаць заяўку
- Апісанне праекта не больш чым у 250 словах.
- План публікацыі і распаўсюджвання. Варта ўключыць лісты аб зацікаўленасці або абавязацельствах ад рэдактараў і навінавых выданняў.
- Папярэдняя ацэнка бюджэту.
- Тры ўзоры апублікаваных работ.
- Тры прафесійныя рэкамендацыі.
- Копія рэзюмэ.
Дадатковыя пытанні дасылайце па адрасе reacheditorial@pulitzercenter.org .
@bajmedia