Канферэнцыя, прысвечаная даверу да медыяў (22 — 23 кастрычніка, Лондан)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Thomson Reuters Foundation арганізуе Trust Conference, прысвечаную даверу да медыяў. Мерапрыемства будзе праходзіць у Лондане з 22 па 23 кастрычніка 2024 года.
Да ўдзелу запрашаюць выдаўцоў, журналістаў, навукоўцаў, студэнтаў і ўсіх, каго цікавіць тэма даверу да медыяў.
Дыскусіі будуць прысвечаныя дэзінфармацыі, выкарыстанню штучнага інтэлекту, свабодзе прэсы і іншым пытанням.
У праграме — выступленні вядомых журналістаў і лідэраў медыяіндустрыі з розных краін свету.
Удзел у канферэнцыі бясплатны, але неабходна будзе самім арганізаваць транспарт і пражыванне. Колькасць месцаў абмежаваная.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў