Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 верасня)
Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.
Калі: з 11 па 19 сакавіка 2026 года.
Дзе: Прага і іншыя гарады Чэхіі, а таксама Брусэль.
One World арганізаваны чэшскай некамерцыйнай і няўрадавай арганізацыяй People in Need.
Прымаюцца фільмы, праца над якімі скончана ў 2024–2026 гадах. Фільмы, знятыя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове. Пры адборы ўдзельнікаў камітэт аднолькава арыентуецца як на праваабарончы змест, так і на мастацкую якасць.
Фестываль бярэ ўнёсак для пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў — 30 еўра. Для удзельнікаў з Беларусі гэты збор адменены.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
Дэдлайн падачы заяўкі — 1 верасня 2025 года.
