• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экалагічная журналістыка: гранты на раследаванні (дэдлайн — 16 кастрычніка)

    Праграма ад Jour­nal­ism­fund Europe падтрымлівае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/або навінавых агенцтваў, якія расследуюць незаконныя, неапублікаваныя і нерэгуляваныя экалагічныя праблемы, звязаныя з еўрапейскімі інтарэсамі, як унутры Еўропы, так і за яе межамі.

    Фота: ready made для Pexels.com

    Падтрыманыя расследаванні павінны быць апублікаваныя як мінімум у двух СМІ, размешчаных у розных краінах, прычым як мінімум адно з іх павінна быць еўрапейскім выданнем, арыентаваным на еўрапейскую аўдыторыю.

    Фінансавая дапамога, якая прадастаўляецца ў рамках гэтай праграмы, можа пакрываць выдаткі, звязаныя з працоўным часам, і шэраг выдаткаў, у тым ліку лагістыку, страхаванне, юрыдычную падтрымку, а таксама доступ да тэхналогій і набораў дадзеных.

    Для каго?

    • Фрылансеры-журналісты і СМІ
    • Трансгранічныя каманды: як мінімум два прафесійныя журналісты і/або навінавыя агенцтвы.
    • Заяўнікі павінны легальна пражываць як мінімум у дзвюх розных краінах.

    Колькі?

    400 000 еўра будзе размеркавана паміж усімі падтрыманымі расследаваннямі гэтага набору. Агульны бюджэт на 2025 год складае 1 600 000 еўра.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дадзеная грантавая праграма з’яўляецца часткай больш шырокай ініцыятывы «Праграма даследаванняў Зямлі» і падтрымліваецца Arca­dia.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.