Курс для пачаткоўцаў «YouTube ад А да Я» (дэдлайн — 18 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гэты бясплатны курс ад IFAE дапаможа запусціць YouTube-канал і зрабіць першыя крокі на платформе.

За 5 практычных заняткаў удзельнікі пройдуць увесь шлях ад ідэі да публікацыі. Навучацца здымаць і мантаваць відэа, а таксама апублікуюць свой першы ролік на ўласным канале.
Калі: з 22 лютага па 22 сакавіка 2026 года.
5 анлайн-заняткаў па 1,5 – 2 гадзіны. Заняткі будуць адбывацца кожную нядзелю а 17.00 па Варшаве.
Вядоўцы: Валера Руселік, Арцём Прыпісноў
Тэмы:
- 22 лютага. Што такое Youtube. Знаёмімся з платформай і яе магчымасцямі.
- 1 сакавіка. Стварэнне відэа кантэнту: сцэнар, здымка, гук. Аўтарскае права.
- 8 сакавіка. Як змантаваць сваё першае відэа.
- 15 сакавіка. Творчая студыя: як заліць і апублікаваць відэа на ютуб. Робім вокладку.
- 22 сакавіка. Прэзентацыя выпускных праектаў.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 18 лютага 2026 года (уключна).
Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў