• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Летнік для студэнтаў-журналістаў у Празе (рэгістрацыя да 6 траўня)

    Лагер для журналістаў Journey - інтэнсіўны дзесяцідзённы гадовы курс па журналістыцы, адбудзецца ў Празе з 4 па 14 жніўня 2018. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі: транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і прадастаўляюць матэрыялы для навучання. Заяўка на ўдзел падаецца анлайн да 6 траўня.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ob_10034_low.jpg

    Трэнінг дапаможа ў дасягненні паспяховай кар’еры. Курс складаецца з лекцый і практычных заняткаў, дзе студэнты будуць навучацца ў журналістаў і лідзіруючых міжнародных арганізацый. Для ўдзелу ў праграме запрошаны лектары з BBC, Bloomberg, CNN, the New York Times, ProP­ub­li­ca, Reuters, Sto­ry­ful, Mashable.com і the Wall Street Jour­nal.

    У цэнтры праграмы — лепшыя практыкі і стандарты ў сучаснай журналістыцы. Студэнты абмяркуюць важныя тэмы і паспрабуюць свае навыкі ў практычных занятках пад кіраўніцтвам вопытных рэдактараў. Таксама студэнты на працягу двух дзён будуць рабіць рэпартажы з Прагі, дзе павінны стварыць рэпартажы да дэдлайну. Да канца курса студэнты змогуць рабіць рэпартажы, пісаць аб апошніх навінах, вырабляць артыкула, прытрымліваючыся самых высокіх этычных стандартаў. Кожны студэнт павінен будзе выбраць і напісаць артыкул на пэўную тэму.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    • студэнты факультэтаў журналістыкі, медыя або сумежных спецыяльнасцяў;

    • павінны скончыць не менш 2‑х акадэмічных семестраў навучання на стацыянары да жніўня 2018;

    • патрабуецца выдатная паспяховасць;

    • патрабуецца валоданне ангельскай мовай;

    • патрабуецца замежны пашпарт, тэрмін прыдатнасці якога заканчваецца не раней за верасень 2019.

    Крыніца: bakalafoundation.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці