Магістратура DW Akademie «Міжнародныя медыядаследаванні» (дэдлайн — 15 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Англамоўная магістарская праграма International Media Studies (IMS) у першую чаргу арыентавана на замежных выпускнікоў з практычным досведам працы ў СМІ.

Навучанне разічана на 4 семестры і з’яўляецца сумеснай праграмай Бонскага ўніверсітэта, Універсітэта прыкладных навук Бон-Рэйн-Зіг і Акадэміі DW.
Зараз прымаюць заяўкі на восеньскі набор, які пачынаецца ў верасні 2026 года.
Зацікаўленыя павінны мець завершаную акадэмічную праграму (ступень бакалаўра або эквівалент) і як мінімум адзін год прафесійнага вопыту ў галіне, звязанай са СМІ, пасля атрымання першай ступені.
Праграма праводзіцца на англійскай мове.
Для кандыдатаў з Беларусі ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на навучанне.
Апошні тэрмін падачы заявак — 15 сакавіка 2026 года.
Як падаць заяўку
Больш пра праграму
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў