• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Mobile Photo Awards — міжнародны конкурс мабільнай фатаграфіі

    Фатографы, якія займаюцца мабільнай фатаграфіяй, запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе Mobile Photography Awards.

    Мэта конкурсу — прасоўванне мастацтва здымкаў з дапамогай мабільных прылад. Гран-пры конкурсу — грашовая прэмія ў памеры 3 тыс. даляраў ЗША. Аўтар лепшага фотаэсэ атрымае прэмію ў памеры 500 даляраў ЗША.

    Арганізатары конкурсу вітаюць: творчы падыход, арыгінальнасць, інавацыйнасць выявы.

    Удзел у конкурсе платны (унёсак канкурсанта складае: за адну выяву 15 даляраў ЗША, за тры — 30, за шэсць — 50, за 15 — 100 даляраў ЗША).

    Удел у катэгорыі «фотарэпартажы» таксама платны (унёсак складае 30 даляраў ЗША).

    Дэдлайн — 4 снежня 2016 года.

    Падрабязнасці — на гэтай старонцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці