NED: Стыпендыі імя Рэйгана-Фасэла для журналістаў (да 15 кастрычніка)
18 ліпеня 2016
Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED, Злучаныя Штаты) прымае заяўкі журналістаў на ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла.
Праграма знаёміць з асновамі дэмакратыі і дае магчымасць даведацца, якім чынам скіраваць сваю дзейнасць на яе падтрымку. Тэрмін дзеяння праграмы — 2017–2018 гады. Удзельнікі правядуць 5 месяцаў у Вашынгтоне і далучацца да працы Міжнароднага форуму дэмакратычных даследаванняў. Валоданне ангельскай мовай для кандыдатаў абавязковае.
Удзельнікі праграмы атрымаюць штомесячную стыпендыю, пакрыццё медыцынскай страхоўкі, кампенсацыю авіяквіткоў у два бакі.
Дэдлайн — 15 кастрычніка 2016 года. Больш інфармацыі — на гэтай старонцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Чым займаецца экс-вядучая АНТ Вольга Сулімава, якая пераехала з сям’ёй у Лондан?
08.05.2024
Почобут был готов уехать из Беларуси — Rzeczpospolita
12.08.2024
Лукашук: У Беларусі вайна супраць журналістаў, а не журналісты на вайне, як у Афганістане
18.05.2024
«Зачышчаны» эфір. На сёння ў Беларусі няма незалежнага грамадска-палітычнага радыёвяшчання
07.05.2024