Польшча прапануе стыпендыі для маладых вучоных (у тым ліку журналістаў) з Усходняй Еўропы (да 1 сакавіка)
У 2016/2017 навучальным годзе ўжо чатырнаццаты раз адбудзецца набор на Праграму стыпендыі ўрада Рэспублікі Польшча для маладых вучоных. На навуковую стажыроўку ў польскіх ВНУ могуць прэтэндаваць кандыдаты з Усходняй Еўропы, Расіі, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Стыпендыі прызначаны для навуковага побыту ў польскіх ВНУ з верасня 2016 па чэрвень 2017 года. Дакументы прымаюцца да 1 сакавіка.
Агульная працягласць стажыроўкі і моўных курсаў – 10 месяцаў, існуе магчымасць прадоўжыць побыт на дадатковы месяц (ліпень 2017 года), калі каардынатар праграмы па ўзгадненні з навуковым кіраўніком падасць заяўку на прадаўжэнне стажыроўкі.
Для асоб, якія валодаюць польскай мовай на дастаткова высокім узроўні, праграма пачнецца 1 верасня 2016 года з Падрыхтоўчага курса.
У выпадку стыпендыятаў, якія слаба валодаюць польскай мовай, праграма пачнецца 1 жніўня 2016 года з дадатковага інтэнсіўнага курса польскай мовы.
Стыпендыя складае 1 350 польскіх злотых (пражыванне, харчаванне, страхоўку стыпендыяты пакрываюць з гэтай сумы).
Стыпендыяты атрымаюць візы тэрмінам дзеяння да 31 ліпеня 2017 г.
Кандыдаты павінны мець навуковыя дасягненні і/або вылучацца арганізацыйнай актыўнасцю і мець перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці.
Агульныя патрабаванні: Закончаная вышэйшая адукацыя (4- або 5‑гадовае навучанне, якое заканчваецца абаронай ліцэнцыяцкай, дыпломнай або магістарскай работы).
Перавага аддаецца наступным галінам: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, этналогія, культуразнаўства, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і кіраванне, юрыспрудэнцыя.
Узрост кандыдатаў – да 35 гадоў.
Агульныя веды па адной з пералічаных дысцыплін або сумежных дысцыплінах, асабліва перыяду з XIX па XX ст.
Валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі па дысцыпліне кандыдата і карыстанне літаратурай па тэме.
У выключных выпадках магчыма прыняцце асоб, якія не валодаюць польскай мовай. Гэтыя стыпендыяты павінны будуць самастойна пачаць вывучаць польскую мову пасля атрымання паведамлення аб прыняцці на праграму і пройдуць дадатковы інтэнсіўны курс польскай мовы ў жніўні 2016 г.
Дадатковыя патрабаванні: Копія дыплома аб заканчэнні ВНУ, якое адпавядае польскаму ліцэнцыяту (мінімум) і пасведчанне аб навучанні ў аспірантуры або сталай працы; Анкета кандыдата (даступная на сайце); Кароткі матывацыйны ліст з абгрунтаваннем выбранай галіны (на польскай або англійскай мове); Праект даследчыцкай работы (на польскай або англійскай мове); Curriculum vitae на польскай або англійскай мове, пачынаючы з сучаснага этапу, са звычайнай або электроннай фатаграфіяй; Спіс публікацый, прафесійных дасягненняў і праектаў; Дакументы, якія пацвярджаюць валоданне польскай і англійскай мовамі; Іншыя дадзеныя, дакументы, якія – на думку кандыдата – могуць дапамагчы адборачнай камісіі правільна ацаніць яго кандыдатуру.
Камплект дакументаў неабходна прынесці асабіста або адправіць поштай – з паметкай на канверце „Program stypendialny dla Młodych Naukowców” (“Праграма стыпендыі для маладых вучоных”) – у дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Польшча па месцы пражывання і даслаць на адрас электроннай пошты stypendia.studium@uw.edu.pl да 1 сакавіка 2016 года.
Графік адбору:
да 1 сакавіка 2016 г. – тэрмін прыёму дакументаў;
да 10 красавіка 2016 г. – Першы этап: адбор камісіяй у Варшаве на базе дасланых дакументаў;
1 траўня – 15 чэрвеня 2016 г. – Другі этап: сумоўе кандыдатаў з выязнымі адборачнымі камісіямі, для грамадзян Беларусі – у Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Мінску; Аб дакладным тэрміне і месцы правядзення суразмовы кандыдатаў паінфармуюць адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Польшча.
Прыблізна 10 ліпеня 2016 г. – вынікі адбору;
Да 1 жніўня 2016 г. – інфармацыя аб размеркаванні ў канкрэтныя ўніверсітэты Польшчы.
Арганізацыйныя пытанні: Стыпендыяты павінны мець страхавыя полісы на пакрыццё коштаў лячэння на ўвесь тэрмін побыту – купленыя ў сваёй краіне або ў Польшчы (яго кошт складае каля 45 злотых у месяц).
Кошты праезду ў Польшчу і з Польшчы пакрывае стыпендыят.