• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма міжрэдакцыйных абменаў для журналістаў (да 20-га жніўня і 20-га кастрычніка)

    Фонд развіцця СМІ (Media Development Foundation) (Украіна) і медыяпраект MyMedia прапануюць маладым журналістам праграму міжрэдакцыйнага абмену.

    Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі і маладыя рэпарцёры (з досведам працы максімум 5 год) з любой краіны свету. Арганізатары прапануюць аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях ТБ, радыё, друкаваных і анлайн-СМІ Ўкраіны. Праграма абмену ўключае майстар-класы медыяэкспертаў і рэдактараў.

    Працяг стажыроўкі — ад 2‑х тыдняў да 2‑х месяцаў. Стыпендыя для ўкраінскіх удзельнікаў складае 560 еўра, для замежных — 650 еўра. Арганізатары не аплочваюць выдаткі на транспарт і пражыванне. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай, украінскай ці рускай мовай.

    Дэдлайны — 20-га жніўня і 20-га кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці — тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці