Прэмія Press Freedom Awards ад Міжнароднага інстытута прэсы (дэдлайн — 20 сакавіка)
Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і Міжнародная праграма падтрымкі медыяў (IMS) прымаюць намінацыі на ўзнагароды World Press Freedom Heroes Award і Free Media Pioneer Award.

Прэмія World Press Freedom Heroes прысуджаецца прадстаўнікам СМІ, якія ўнеслі свой уклад у прасоўванне свабоды прэсы, асабліва ва ўмовах вялікай асабістай рызыкі. Прэмія Free Media Pioneer прысуджаецца арганізацыям, якія адзначыліся ў галіне інавацыйных мадэляў медыяў або абароны свабоды прэсы.
Абедзве ўзнагароды уручаць на спецыяльным мерапрыемстве ў рамках фестывалю «Габо» (24–26 ліпеня, Багата, Калумбія), які з’яўляецца вядучай падзеяй для журналістаў гішпана- і партугаламоўных краінаў.
Як намінаваць кандыдатаў?
На ўзнагароду World Press Freedom Heroes могуць прэтэндаваць толькі фізічныя асобы. Кандыдатамі на Free Media Pioneer Award могуць быць асобы, каманды, інфармацыйныя выданні або іншыя арганізацыі, звязаныя са СМІ, у тым ліку арганізацыі, якія абараняюць свабоду прэсы. Самавылучэнне не дазваляецца, але можна намінаваць асобу са сваёй арганізацыі.
Апошні тэрмін падачы заявак — 20 сакавіка 2026 года.
Заяўкі трэба дасылаць праз адмысловыя формы:
Трэба даць кароткае апісанне асобы або арганізацыі, якая вылучаецца.
Любыя пытанні адносна працэсу вылучэння кандыдатаў і адбору можна даслаць на адрас info@ipi.media
@bajmedia