Прыём заявак на ўдзел у беларускім конкурсе кінафестывалю «Паўночнае ззянне» (дэдлайн — 31 жніўня)
Сёлета арганізатары шукаюць новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя. У межах фестывалю гледачы пабачаць адабраныя працы online і верагодна ў розных гарадах Еўропы на offline-паказах.

Кінафестываль «Паўночнае ззянне»
Чаму варта падавацца?
Гэта не толькі магчымасць падзяліцца сваім фільмам, але і спосаб заявіць пра сябе, паказаць свой талент шырокаму колу людзей. Акрамя таго, конкурс будзе ацэньвацца прафесійным міжнародным журы.
Арганізатары чакаюць і дасведчаных рэжысёраў/ак, і тых, хто толькі пачынае свой шлях у кіно.
«Мы верым, што кожная гісторыя важная, і кожны голас мае права быць пачутым», — дадае каманда.
Адказ арганізатараў усе заяўнікі атрымаюць прыкладна ў сярэдзіне верасня. Калі фільм будзе адабраны да ўдзелу, аўтар павінен будзе забяспечыць стужку субтытрамі на англійскай мове. Акрамя таго, у выпадку адбору патрэбна будзе своечасова прадставіць неабходныя матэрыялы да фільма.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Калі ёсць пытанні, то іх можно задаць у сацыяльных сетках ці даслаць на пошту support@northernlightsff.com.
