• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прымаюцца заяўкі на летнік MediaBarCamp 2016 (Літва)

    26-29 мая 2016 года ў Літве пройдзе міжнародны летнік "MediaBarCamp", у якім возмуць удзел актывісты ў галіне медыя. Арганізатар мерапрыемства - Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (SILC). Мэта летніку - заахвочванне медыяактывізму і праектаў у галіне "новых медыя", інтэрнэт-камунікацыі і развіцця сацыяльных сетак. Мерапрыемства скіравана на набыццё новых кантактаў і ўмацаванне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

    Тэма сёлетняга «Medi­a­Bar­Camp» — мастацтва і трансфармацыя. Удзельнікі летніка абмяркуюць, якім чынам мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу і калі палітычныя пытанні абумоўлены мастацтвам. У прыватнасці, дыскусія будзе прысвечана крэатыўным сродкам адстойвання сваёй пазіцыі, уплыў на прыняцце рашэнняў акторамі грамадзянскай супольнасці і г.д.

    Запрашаюцца: блогеры, перформеры, медыяактывісты, палітычныя актывісты, распрацоўшчыкі анлайн-праектаў, прадстаўнікі сацыяльна-культурніцкіх праектаў. Удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыю (са слайдамі на англійскай мове).

    Апошні дзень анлайн-рэгістрацыі18 красавіка 2016 года.

    Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі, звязаныя з праездам, візавымі зборамі, пражываннем і харчаваннем.

    Падрабязнасці тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці