• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода абвясьціла конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 6 чэрвеня)

    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2016-2017 акадэмічны год.

    Заяўкі будуць прымаць да 6 чэрвеня 2016 на электронную пошту havelfellowship@rferl.org. Заяўка складаецца з дадзеных аб удзельніку, матывацыйнага ліста, узораў работ, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ і «Ліста да Вацлава Гаўла». У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зьняволеньні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазьней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

    Узяць удзел у праграме могуць журналісты зь Беларусі, Украіны, Расеі, Армэніі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы. Стыпэндыяты, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасьць стажыравацца ў рэдакцыях галоўнага офісу РСЭ/РС у Празе, супрацоўнічаючы з дасьведчанымі журналістамі. Стажыроўка будзе доўжыцца ад 1 лістапада 2016 да 30 чэрвеня 2017 году.

    Мэта стыпэндыі імя Вацлава Гаўла — падтрымка пэрспэктыўных журналістаў з краін, дзе ёсьць праблемы з вольнымі і незалежнымі сродкамі інфармацыі. «Стымулам да стварэньня праграмы стала вера былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла ў ролю журналістыкі як трансфарматара рэпрэсіўных рэжымаў», — адзначаюць ініцыятары прэміі.

    У 2011–2012 гадах стыпэндыятам прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі быў Франак Вячорка, які цяпер працуе на Радыё Свабода.
    У 2014–2015 гадах стыпэндыятам стала журналістка тэлеканалу «Белсат» Ганна Любакова.
    У 2015–2016 гадах стыпэндыю атрымаў мікраблогер Ігар Лосік.

    Запоўніць заяву на стыпэндыю імя Вацлава Гаўла можна ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці