• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Семінар па журналістыцы расследаванняў (Патсдам, заяўкі да 12 чэрвеня)

    Маладых журналістаў з Усходняй Еўропы запрашаюць да ўдзелу ў навучальным семінары “Расследчая журналістыка: мэты, тэхнікі і выклікі”, які адбудзецца 10 – 15 верасня ў Патсдаме, Германія.

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў з усёй Еўропы (асабліва з краін Усходняга партнёрства – Украіны, Малдовы, Грузіі, Беларусі, Арменіі і Азербайджана, а таксама з Расіі, але і можна і з іншых краін Еўропы).

    Умовы конкурса:

    Даслаць тэкст на англійскай мове (6.000 сімвалаў максімум, з прабеламі):

    – тлумачэнне паняцця “расследчая журналістыка”; апішыце магчымасці і абмежаванні ў журналістыцы расследаванняў у вашай краіне на канкрэтным прыкладзе (вы можаце згадаць свой уласны прафесійны досвед),

    – у дадатак прыкласці рэзюмэ з фатаграфіяй і невялікай матывацыйнай часткай, дзе вы распавядаеце пра сваю зацікаўленасць у праграме.

    Разглядаюцца толькі заяўкі на англійскай мове! Працоўная мова семінара – таксама англійская.

    Адабраных удзельнікаў запросяць на інтэрв’ю па Skype, затым будзе прымацца канчатковае рашэнне па адборы.

    Заяўкі дасылайце на электронную пошту арганізатараў да 12 чэрвеня 2016 года (да 00.00), спадарыні Isabel Gahreni.gahren@m100potsdam.org.

    M100 Young Euro­pean Jour­nal­ists Work­shop (M100YEJ) з’яўляецца ініцыятывай горада Патсдама і Патсдамскай Media Inter­na­tion­al e.V, з падтрымкай Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнага фонда за дэмакратыю ў супрацоўніцтве з Euro­pean Youth Press, the MIZ Pots­dam і Асацыяцыяй еўрапейскіх журналістаў (VEJ).

    Усе выдаткі на даезд, візу, пражыванне і побыт забяспечвае Pots­dam Media Inter­na­tion­al e.V.

    Для атрымання дадатковай інфармацыі чытайце www.m100potsdam.org, старонка абвесткі тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці