• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Школа журналістыкі IFAE распачынае восеньскі набор (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    Школа журналістыкі IFAE Medi­aL­ab аб’яўляе набор на восеньскі курс. Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.  

    З чаго складаецца Школа

    • Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі (22–25 кастрычніка), які закладзе табе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны, браць інтэрв’ю, здымаць, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
    • Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў (лістапад-снежань). Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
    • Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі (лістапад-снежань). Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты – прафесіяналы сваёй справы.
    • Конкурс лепшых публікацый (снежань) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.

    Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

    Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы Школы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 года на IFAE Medi­a­Jam – сустрэчу выпускнікоў нашых праграм, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў.

    Каго запрашаюць

    Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Вітаюцца таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).

    Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 55 долараў).

    Як заявіцца?

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 12 кастрычніка.

    Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана да 19 кастрычніка падцвердзіць свой удзел у Школе.

    Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязнай адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці