Грамадска-адукацыйны праект «Справа выбару» шукае SMM-спецыяліст_ку
29 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Каманда «Справа выбару» адкрыла вакансію «вядучы_ая SMM-спецыяліст_ка». Трэба будзе працаваць над новым праектам, у якім праз сацыяльныя тэмы будзе параўноўвацца жыццё ў Беларусі і ў іншых краінах.
Што трэба рабіць:
- самастойна запісаць, мантаваць, рабіць вокладку і апублікаваць 15 відэа на месяц (сцэнар падрыхнуе каманда);
- весці сацыяльныя сеткі (15 пастоў на месяц і штодзённыя гісторыі): публікаваць пасты, гісторыі і вертыкальныя відэа ў Telegram, Instagram, Facebook, Вконтакте.
Патрабаванні:
- досвед SMM-працы;
- досвед працы вядоўцы ці вядучай;
- досвед працы з праграмамі для мантавання відэа.
Умовы:
- афіцыйнае працаўладкаванне;
- заробак — 1000 еўра.
Дасылайце CV на пошту onboardingsv@gmail.com
«Справа выбару» — гэта грамадска-адукацыйны праект, які мае на мэце расказваць пра выбары, дэмакратыю, правы чалавека простай і зразумелай мовай.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Мининформ разрешил показать чемпионат Европы по футболу без согласия УЕФА
24.04.2024
БРЦ запусціў цікавы праект з AI: выдра-дэтэктыў Яся дапамагае чытачам арыентавацца на сайце
21.01.2025
Віцебскі відэаблогер Віталь Усціновіч паведаміў, што ідзе ў суд і знік. Верагодна, яго пакаралі «суткамі»
15.02.2024
АНТ анансавала праграму з палітзняволеным блогерам Ігарам Лосікам
15.01.2025