• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі для спецыялістаў па дата-старытэлінгу (дэдлайн — 9 чэрвеня)

    Некамерцыйная арганізацыя ForSet чакае журналістаў і спецыялістаў у галіне камунікацыі для ўдзелу ў гэтай праграме. IJNet падкрэслівае, што на стыпендыі могуць разлічваць і беларусы.

    Фота: pexels.com

    Падаць заяўку на ўдзел у разлічанай на 6–8 месяцаў праграме, якая будзе праходзіць восенню і зімой 2024 года, могуць спецыялісты з  Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны або Узбекістана. Стыпендыяты навучацца збіраць і аналізаваць дадзеныя, выкарыстоўваць дадзеныя ў сторытэлінгу і шмат чаму іншаму.

    Праграма ўключае двухтыднёвы трэнінг у Тбілісі зімой і анлайнавую ментарскую праграму. Стыпендыяты будуць працаваць над стварэннем матэрыялаў у жанры журналістыкі даных.

    Абавязкова базавае валоданне вуснай і пісьмовай англійскай мовай.

    Арганізатары аплацяць выбраным удзельнікам праезд і выплацяць ганарары за апублікаваныя ў межах праграмы матэрыялы.

    РЭГІСТРАЦЫЯ І ПАДРАБЯЗНАСЦІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці