• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі для журналістаў ад Акадэміі DW (дэдлайн — 15 сакавіка)

    Маладыя журналісты, кіраўнікі СМІ ды іншыя спецыялісты ў сферы масавых камунікацый могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых стыпендый.

    Фота: pexels.com

    Акадэмія DW прымае заяўкі на ўдзел у Праграме міжнародных даследаванняў у сферы медыя (Media Stud­ies Pro­gram). Навучанне пройдзе ў Боне (Германія) і пачнецца ў верасні 2025 года.

    Праграма ўключае ўдзел у даследаваннях, лекцыі і практычныя заняткі па наступных дысцыплінах: медыя і развіццё, журналістыка і масавыя камунікацыі, медыяменэджмент.

    Студэнты, якія паспяхова скончаць чатыры семестры праграмы, атрымаюць ступень магістра.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • ступень бакалаўра;
    • не менш за год прафесійнага досведу працы ў галінах, якія маюць дачыненне да СМІ;
    • добрае веданне англійскай мовы.

    Арганізатары размяркуюць дзесяць поўных стыпендый прэтэндэнтам з краін Усходняй Еўропы, Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі.

    Дэдлайн падачы заявак 15 сакавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці