Стыпендыі для аўтараў інавацыйных праектаў у галіне журналістыкі (ЗША, да 15 лютага)
Інстытут журналістыкі Рэйнальдса (RJI) (Злучаныя Штаты) прапануе стыпендыі медыяпрафесіяналам, якія маюць інавацыйныя ідэі - практычныя і тэарэтычныя - у галіне журналістыкі.
RJI падтрымлівае праекты, скіраваныя на разуменне патрэбаў грамадзян у інфармацыі і рэалізацыю іх інфармацыйных запытаў.
Установа прапануе наступныя віды стыпендый:
- Рэзідэнцкія: удзельнікі стыпендыяльнай праграмы на працягу 8 месяцаў будуць жыць на тэрыторыі студэнцкага гарадка Школы журналістыкі (штат Місуры, ЗША), змогуць карыстацца тэхнічнымі і адукацыйнымі рэсурсамі RJI; штомесячная стыпендыя складае 10 тыс. даляраў ЗША; у межах праграмы стыпендыяты атрымаюць таксама аднаразовую фінансавую дапамогу «на адаптацыю» ў памеры 10 тыс. даляраў ЗША.
- Нерэзідэнцкія: - прызначаны для супрацоўнікаў службаў навін (інфармацыйных службаў і тэхналагічна блізкіх да іх кампаній), якія маюць інавацыйныя ідэі і могуць іх развіваць, застаючыся на сваім працоўным месцы; на працягу года стыпендыяты атрымаюць 20 тыс. даляраў ЗША (па 2,5 тыс. даляраў ЗША ў месяц).
- Для арганізацый: прызначаны для кампаній і ўстаноў і могуць быць выкарыстаны ў якасці заробку для часовага супрацоўніка альбо фрылансера, які працуе над праектам, або на іншыя, звязаныя з праектам патрэбы; памер складае 20 тыс. даляраў ЗША.
Дэдлайн — 15 лютага 2016 года.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.