Стыпендыі для журналістаў з Украіны і Беларусі (да 15 лістапада)
Фонд польська-нямецкай супрацы абвяшчае конкурс на “Стыпендыяльную праграму для журналістаў з Украіны і Беларусі”. 7 стыпендый (па 2,5 тыс. еўра) можна атрымаць за выдатныя журналісцкія дасягненні ў прэсе, на радыё, тэлебачанні і інтэрнэце.
Тэрмін падачы заявак – 15 лістапада 2015 года.
Фонд хоча падтрымаць стыпендыямі працу ўкраінскіх і беларускіх журналістаў, а таксама спрычыніцца да ўзмацнення медыя-дыялогу і гатовасці да працы на карысць грамадзянскай супольнасці ў гэтых краінах.
Кандыдатаў на стыпендыі могуць заяўляць польскія і нямецкія медыя-арганізацыі, польскія і нямецкія СМІ, публічныя асобы з Нямеччыны і Польшчы.
Заяўка (на англійскай мове) павінна ўтрымліваць наступную інфармцыю:
- біяграфію і бібліяграфію кандыдата, максімальна 2 старонкі;
- абгрунтаванне намінацыі (апісанне журналісцкай дзейнасці кандыдата, інфармацыя пра яго асабістыя дасягненні); кандыдата можна намінаваць як за асобнае дасягненне, так і за працу ў сукупнасці.
- кароткую інфармацыю пра таго, хто заяўляе кандыдата.
Выбіраць пераможцаў будзе журы, скліканае Фондам.
Заяўкі трэба дасылаць электроннай поштай да 15.11.2015 г. на адрас:
joanna.czudec@fwpn.org.pl
Інфармацыя па тэлефоне: +48 22 338 62 65