Стыпендыі DW Akademie для беларускіх журналістаў (дэдлайн — 31 траўня)
Адкрыты набор на стыпендыю ў межах адукацыйнай праграмы Space for Freedom ад Deutsche Welle Akademie. Як пазначае Press Club Belarus, праграма прадугледжвае стыпендыі для беларускіх журналістаў і медыйшчыкаў у рэлакацыі, якія працуюць ці збіраюцца працаваць над уласным праектам.

Ілюстрацыя: Space for Freedom
Што можа быць праектам?
Публікацыя або серыя публікацый, аб’яднаных адной тэмай, аўдыёвізуальны журналісцкі праект, журналісцкае расследаванне, інавацыйны фармат дыстрыбуцыі і інш.
Праект павінен быць рэалізаваны да завяршэння праграмы падтрымкі.
Хто можа падаць заяўку:
● штатныя супрацоўнікі рэдакцый, якія працуюць над уласным праектам;
● журналісты-фрылансеры;
● медыйшчыкі з уласным праектам.
Сярод тых, хто падаў заяўку, будзе праводзіцца адбор.
Праграма
Праграма разлічана на тры месяцы ў перыяд з 1 ліпеня па 30 верасня 2024 года з магчымым часовым зрухам для асобных удзельнікаў, якія знаходзяцца ў працэсе рэлакацыі, максімальна — да снежня 2024 года.
Што чакае стыпендыятаў:
● абавязковы ўдзел у двух модулях адукацыйнага курса (афлайн або анлайн);
● ментарскія кансультацыі;
● юрыдычныя кансультацыі, якія тычацца рэлакацыі, па запыце;
● стыпендыя ў памеры 1500 еўра ў месяц (сума пазначана да выліку падаткаў, якія будуць залежаць ад статусу знаходжання ў краіне).
Адабраныя ўдзельнікі пройдуць абавязковае навучанне ў адукацыйным курсе.
Падаць заяўку
