• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Элізабэт Нойфэр для журналістак ад IWMF (дэдлайн — 21 красавіка)

    Журналісткі, якія асвятляюць тэмы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці і выдатна валодаюць англійскай мовай, могуць падаць заяўкі на гэтую стажыроўку.

    Міжнародны фонд жанчын у СМІ (IWMF) прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Элізабэт Нойфэр. Стыпендыя названа ў гонар пераможцы конкурсу «За смеласць у журналістыцы» 1998 года, карэспандэнткі Boston Globe, якая загінула падчас працы ў Іраку ў траўні 2003 года.

    Прэтэндэнткі павінны мець як мінімум тры гады досведу працы ў журналістыцы і выдатна валодаць пісьмовай і вуснай англійскай мовай. Журналісткі-фрылансеркі таксама могуць падаваць заяўкі.

    Удзельніцы гэтай праграмы на працягу шасці месяцаў займаюцца ў Цэнтры міжнародных даследаванняў Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і праходзяць стажыроўку ў Boston Globe і The New York Times.

    Пераможца атрымае стыпендыю, будуць аплачаны ўсе выдаткі, у тым ліку авіябілеты, пражыванне і медыцынская страхоўка.

    Заяўкі прымаюцца да 21 красавіка.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Падрабязней пра стыпендыю чытайце тут

    Па дадатковых пытаннях пішыце Тэйлару Муру на пошту tmoore@iwmf.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці