Стыпендыя Інстытута Рэйтэр для журналістаў (дэдлайн — 13 лютага)
Інстытут Рэйтэр па вывучэнні журналістыкі прымае заяўкі ад дасведчаных журналістаў на стыпендыяльную праграму ў Оксфардскім універсітэце (Вялікабрытанія).

Оксфардскі універсітэт. Фота: Pajor Pawel / Shutterstock
Стыпендыяты будуць праводзіць даследаванні па абранай тэме. Праект, па якім вы плануеце падаць заяўку, павінен быць важны для вас, вашай рэдакцыі ці галіны ў цэлым.
Удзельнікам праграмы дадуць доступ да рэсурсаў Оксфарда і дапамогу экспертаў для распрацоўкі ўласнага праекта.
На стыпендыю могуць падаць заяўкі журналісты, якія маюць як мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу і выдатна валодаюць англійскай мовай.
Праграма працягнецца ад трох да шасці месяцаў. Групы пачнуць займацца ў кастрычніку 2025-га, у студзені 2026-га ці ў красавіку 2026 года. На час стажыроўкі неабходна будзе зрабіць перапынак у асноўнай рабоце.
Большасць стыпендый аплачваюць усе звязаныя з навучаннем выдаткі, у тым ліку кошт пражывання.
Заяўкі прымаюцца да 13 лютага 2025 года. ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
