Стыпендыя Элізабет Нойфер для журналістак (дэдлайн — 30 красавіка)
Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (International Women’s Media Foundation/IWMF), прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі імя Элізабэт Нойфэр.
Стыпендыя названа ў гонар пераможцы конкурсу «За смеласць у журналістыцы» 1998 года, карэспандэнткі Boston Globe, якая загінула ў Іраку ў маі 2003 года.
Праграма адкрыта для жанчын і небінарных персонаў, чыя праца засяроджана на пытаннях правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці.
Абраная стыпендыятка на працягу шасці месяцаў будзе займацца па спецыяльнай праграме, атрымае доступ да рэсурсаў Цэнтра міжнародных даследаванняў Масачусетскага тэхналагічнага інстытута і да такіх медыяарганізацый, як Boston Globe і The New York Times.
Кандыдаткі павінны мець як мінімум тры гады досведу працы ў журналістыцы і выдатна валодаць пісьмовай і вуснай англійскай мовай. Журналісткі-фрылансеркі таксама могуць падаваць заяўкі.
Пераможца атрымае стыпендыю, ёй аплацяць усе выдаткі, у тым ліку авіябілеты, пражыванне і медыцынскую страхоўку.
Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка 2025 года.
