• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя Марыён Дэнхоф для маладых журналістаў (дэдлайн — 30 красавіка)

    Журналісты ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Арменіі, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме.

    Фота: pexels.com

    Арганізацыя «Міжнародныя журналісцкія праграмы» (Inter­na­tionale Jour­nal­is­ten-Pro­gramme, IJP) праводзіць стыпендыяльную абменную праграму імя Марыён Дэнхоф для журналістаў, дакументалістаў і блогераў з Усходняй Еўропы.

    Паспяховыя кандыдаты атрымаюць магчымасць прайсці разлічаную на 8 тыдняў стажыроўку ў рэдакцыях СМІ ва Ўсходняй Еўропе ці Германіі. Праграма пачнецца з уступнай канферэнцыі, якая пройдзе ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 2025 года.

    Выбраныя ўдзельнікі атрымаюць 4000 еўра. Гэтая сума прадугледжвае пакрыццё выдаткаў на пераезд, медыцынскую страхоўку і пражыванне ў Германіі.

    Для ўдзелу неабходна добра валодаць англійскай ці нямецкай мовай.

    Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці