Стыпендыя Мілены Ясенскай для журналістаў (дэдлайн — 15 студзеня)
Аўстрыйскі Інстытут гуманітарных навук (Institut für die Wissenschaften vom Menschen) запрашае падаць заяўку на стыпендыю Мілены Ясенскай. У конкурсе могуць удзельнічаць дасведчаныя журналісты, якія пішуць пра культуру.
Стыпендыяты правядуць тры месяцы ў Вене ў перыяд з верасня 2025 па чэрвень 2026 года.
Стыпендыя Мілены Ясенскай прысуджаецца за значныя дасягненні ў галіне культурнай журналістыкі. Кандыдаты павінны мець досвед працы ў друкаванай, радыё- або анлайн-журналістыцы на працягу некалькіх гадоў. Заяўкі журналістаў-пачаткоўцаў і студэнтаў не прымаюцца.
IWM прапануе:
- стыпендыю ў памеры 3300 эўра;
- магчымасць працаваць у офісе;
- доступ да даследчых аб’ектаў.
Заяўка на англійскай мове павінна ўключаць:
- матывацыйны ліст;
- апісанне праекта;
- праектная прапанова з апісаннем мэт праекта, яго бягучага стану, метадаў, плана работы;
- рэзюмэ са спісам публікацый;
- два рэкамендацыйныя лісты.
Заяўку на конкурс неабходна падаць праз анлайн-форму на сайце IWM.
Дэдлайн — 15 студзеня 2025 года.
Мілена Ясенска – чэшская журналістка і пісьменніца, антыфашыстка, якая загінула ў нямецкім канцлагеры Равенсбрук. Была сяброўкай і перакладчыцай Франца Кафкі.