• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя News Corporation для журналістаў (дэдлайн — 23 сакавіка)

    Падаць заяўкі могуць журналісты, якія добра валодаюць англійскай мовай і маюць досвед вядзення інфармацыйных бюлетэняў, працы з дадзенымі і ўцягвання аўдыторыі.

    Фота з сайта pixabay.com

    Міжнародны цэнтр для журналістаў (ICFJ) і The Wall Street Jour­nal (WSJ) арганізуюць стыпендыяльную праграму для журналістаў па лічбавых інавацыях (News Corp Media Fel­low­ship for Dig­i­tal Inno­va­tion).

    Праграма ўключае:

    • трэнінг па інавацыях у сферы лічбавых медыя;
    • гранты на падтрымку праектаў у жанры журналістыкі даных.

    Узнагародай аўтару лепшага праекту будзе ўдзел у двухтыднёвай праграме News Corp у Нью-Йорку, дзе стыпендыят будзе праходзіць стажыроўку і навучанне ў медыялабараторыі WSJ.

    Прэтэндэнты павінны прыняць удзел у двух разлічаных на дзве гадзіны вэбінарах, якія пройдуць у красавіку.

    Вебінары правядуць рэдактары і рэпарцёры з вопытам выкарыстання лічбавых інструментаў і ІІ, а таксама працы ў галіне журналістыкі даных і візуалізацыі, мабільнай журналістыкі і ўключэння аўдыторыі.

    Заяўкі прымаюцца да 23 сакавіка.

    Падрабязнасці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці