Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 31 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Netherlands Institute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.

Фота: Juan Trevilla Martínez / pexels.com
Умовы для журналістаў: не менш за 7 гадоў прафесійнага досведу, англійская мова на высокім узроўні.
Што прапануюць:
- 5 месяцаў рэзідэнцыі ў Амстэрдаме;
- стыпендыя 3500 еўра ў месяц;
- субсідзіраванае жыллё або кампенсацыя дарогі;
- працоўнае месца, доступ да бібліятэкі і даследчых рэсурсаў;
- кампенсацыя міжнародных падарожжаў;
- афіцыйны ліст-запрашэнне для візы;
- удзел у жыцці супольнасці NIAS.
Бліжэйшыя даты стыпендыі: верасень 2026 года — студзень 2027 года.
Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2026 года.
Больш інфармацыі пра праграму і патрабаванні да заяўкі — ПА СПАСЫЛЦЫ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў