• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя Tarbell для журналістаў-пачаткоўцаў (дэдлайн — 28 лютага)

    Ідзе прыём заявак на ўдзел у праграме стыпендыі Tar­bell Fel­low­ship. Яна падтрымлівае пачынаючых журналістаў.

    Сёлета праграма факусуецца ў першую чаргу на асвятленні штучнага інтэлекту.

    Стыпендыя Tar­bell Fel­low­ship будзе дзейнічаць з чэрвеня 2025 года па май 2026 года.

    Акрамя таго, стыпендыяты правядуць тыдзень на журналісцім саміце, які будзе праходзіць з 18 па 23 жніўня ў Сан-Францыска, Каліфорнія. Праграма цалкам пакрывае выдаткі на праезд і пражыванне.

    Што прапануюць?

    • стажыроўка ў навінавай рэдакцыі;
    • удзел у 10-тыднёвай даследчай групе па кіраванні ШІ;
    • сустрэчы са спікерамі і экспертамі, ментарства і зваротная сувязь з калегамі;
    • мерапрыемствы з удзелам спецыялістаў AI.

    Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў памеры да 50 000 долараў.

    Як падаць заяўку?

    Запоўніце анлайн-форму і дадайце:

    • рэзюмэ;
    • апісанне матывацыі;
    • эсэ аб адпаведнасці крытэрам стыпендыі;
    • да трох прыкладаў пісьмовых работ.

    Дэдлайн падачы заявак — 28 лютага 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці