• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя імя Кіркланда ў Польшчы — і для журналістаў таксама

    Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй «Лідары Перамен» абвяшчаюць чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў/к на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019/2020 навучальным годзе. Праграма адрасавана да маладых лідараў/к i экспертаў/к, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

    Стыпендыя складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

    Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2–4‑тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных ці прыватных установах. Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў/к, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца ў сваю краіну, каб там скарыстоўваць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.

    СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:

    • Эканоміка і кіраванне

    • Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова

    • навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)

    • Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага

    • самакіравання)

    • Права

    • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)

    • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны

    • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

    • Дыпломная праца, якая пішацца падчас Праграмы, можа мець навуковы ці практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

    ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?
     

    • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання

    • прадпрымальнікі, мэнэджэры

    • лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы

    • выкладчыкі ВНУ

    • журналісты

    ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ:

    • Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2019)

    • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

    • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін

    • Падрыхтоўка семестральных і дыпломных працаў

    • Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў у розных гарадах

    • Прафесійная стажыроўка (2–4 тыдні)

    • Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2020)

     

    ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ І КАНДЫДАТАК:

    • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)

    • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)

    • Стаж працы – не менш за два гады

    • Валоданне польскай мовай – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай мовай на ўзроўні В1.

    ПЕРАВАГА БУДЗЕ НАДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ І КАНДЫДАТКАМ, ЯКІЯ:

    • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,

    • маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці,

    • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

    Крыніца: kirkland.edu.pl

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці