Стыпендыяльная праграма для журналістаў_ак (да 1 кастрычніка)
Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.
Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:
-
інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
-
праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
-
сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
-
культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара.
Працягласць праграмы — 3 месяцы.
Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку.
Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не менш, чым 250 словаў.
Дэдлайн падачы — 1 кастрычніка (уключна).
Рэгістрацыя па спасылцы