• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыяльная праграма па бізнес-журналістыцы (Нью-Йорк) (да 30 лістапада)

    Цэнтр бізнес-журналістыкі McGraw пры Школе журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта прапануе стыпендыі для журналістаў, якія спецыялізуюцца на тэмах бізнесу і сусветнай эканомікі. Прэтэндаваць на стыпендыі могуць быць спецыялісты, якія маюць мінімум 5-гадовы досвед працы.

    Стыпендыяльная праграма забяспечвае рэдакцыйную і фінансавую падтрымку тым журналістам, якія маюць патрэбу ў дадатковым часе і рэсурсах для распрацоўкі складаных праектаў.

    Вітаюцца аўтары вялікіх праектаў для друкаваных СМІ або радыё. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы — 1–3 месяцы. Памер штомесячнай стыпендыі — 5 тыс. даляраў ЗША.

    Заяўкі могуць падаць як штатныя супрацоўнікі, так і журналісты-фрылансеры. Кандыдатамі могуць быць журналісты з усяго свету, калі іх праца выканана на ангельскай мове і скіравана на амерыканскую аўдыторыю.

    Дэдлайн — 30 лістапада 2016 года. Падрабязная інфармацыя тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці