«Зялёная сетка» запрашае медыі на сустрэчу з эксперткай па клімаце (22 студзеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Зялёная сетка» запрашае журналістаў на прафесійную сустрэчу з кліматолагам, кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган.

Калі: 22 студзеня 2026 года, 18.00 па мінскім часе.
Тэмы — аналіз кліматычных вынікаў мінулага года і чаго чакаць беларусам у 2026.
- Экстрэмальнае надвор’е 2025. Чаму нас залівала, смажыла і марозіла адначасова?
- Прагнозы на 2026. Ці рыхтаваць чоўны для паездак па цэнтры Мінска? І чаму эксперты прагназуюць засуху?
- Кліматычны «экстрэмізм». Як змяненне клімату ўплывае на рэальную бяспеку беларусаў? І што магчыма зрабіць, каб абараніць сябе?
Па матэрыялах размовы можна будзе падрыхтаваць публікацыю.
Экспертка — Ганна Скрыган, кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца магілёўскай грамадскай арганізацыі «Экапраект». Прайшла шлях ад навуковых канферэнцый па ўрбаністыцы да статусаў «экстрэмісткі» і «тэрарысткі» (паводле версіі МУС і КДБ Беларусі), адседзела ў калоніі за «разжыганне варожасці» і выйшла на волю ў верасні 2024-га.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў